БЕЛ Ł РУС

Прысуд светлагорскім «рэйкавым партызанам» пакінулі без зменаў. Хутка іх этапуюць у калоніі

7.04.2023 / 14:40

Nashaniva.com

У Вярхоўным Судзе 31 сакавіка разглядалі апеляцыйныя скаргі на прысуд светлагорскім «партызанам».

Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года. У выніку тэрміны пакінулі без зменаў, а скаргі — без задавальнення, паведамляе «Гомельская вясна».

Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на перагоне Жэрдзь —Астанкавічы 28 лютага 2022 года — на чацвёрты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з «Байполам». Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме.

У хуткім часе Дзяніса этапуюць у горацкую калонію № 9, Алега — у наваполацкую калонію № 1, а Дзмітрыя — у магілёўскую калонію № 15.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула