БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі працуюць над умацаваннем берага каля дачных пасёлкаў пад Віцебскам ФОТЫ

7.04.2023 / 16:2

Nashaniva.com

Рашэннем Віцебскай раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях абвальванне берагавой лініі каля дачных пасёлкаў пад Віцебскам прызнана надзвычайнай сітуацыяй прыроднага характару. Надзвычайнае здарэнне зафіксавана непадалёк ад дачных таварыстваў «Лужасна-1» і «Лужасна-2» каля вёскі Барвін.

Вада Дзвіны падмыла бераг амаль на 20 метраў.

На месцы падзей, у раёне Лужасны, сёння пабываў першы намеснік міністра надзвычайных сітуацый Аляксандр Худалееў. Ён адзначыў, што ратавальнікамі і іншымі зацікаўленымі службамі прымаюцца ўсе неабходныя меры па абароне насельніцтва.

Для ліквідацыі праблемы ў Віцебскім раёне задзейнічана каля 17 адзінак тэхнікі, пад кіраўніцтвам старшыні мясцовага райвыканкама працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях.

У гэты момант, як сцвярджаецца, пагрозы абвальвання жылых будынкаў ужо няма. Работы прадоўжацца да аднаўлення дарогі і стварэння бяспечных умоў для пражывання.

Чытайце таксама:

У Гомелі Сож выйшаў з берагоў і затапіў набярэжную

«Праплывалі паміж дамамі, ішлі над затопленым парніком». Байдарачнікі скарысталі паводку, каб адкрыць «Полацкую Венецыю»

На Гомельшчыне ўзровень вады ў рэках расце трэці дзень ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула