У Гомелі з-за паводкі паплыў дом ВІДЭА
У Гомелі з-за паводкі адзін з дамоў заваліўся на бок і літаральна паплыў. Кароткі відэаролік пра гэта з'явіўся на ютуб-канале тэлерадыёкампаніі «Гомель».
На відэа бачна, што вялізная плошча дачных участкаў запоўненая вадой, а дом проста ляжыць на баку з адкрытым дахам у вадзе.
Паводле інфармацыі тэлеканала, узровень вады ў рацэ Сож цяпер складае больш за 6 метраў. За мінулыя суткі прырост склаў 19 сантыметраў.
З-за паводкі ў Гомелі падтопленыя каля 230 двароў, чатыры ўчасткі дарогі і набярэжная.
Чытайце таксама:
З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы
Ратавальнікі працуюць над умацаваннем берага каля дачных пасёлкаў пад Віцебскам ФОТЫ