БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны кіроўца заехаў у Свіслач ФОТА

8.04.2023 / 11:11

Nashaniva.com

Сёння раніцай 38-гадовы кіроўца «Опеля» рухаўся па Трасцянецкай вуліцы і, не справіўшыся з кіраваннем, урэзася ў бетонную агароджу. Пасля гэтага аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі проста ў Свіслач.

Фота: ДАІ Мінска

На шчасце, кіроўца і пасажыр здолелі выбрацца з машыны, якая апынулася ў вадзе. Хуткая даставіла іх у бальніцу для далейшага абследавання. А каб дастаць з ракі аўто, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Фота: ДАІ Мінска

Паводле інфармацыі ДАІ Мінска, абодва ўдзельнікі ДТЗ былі ў стане алкагольнага ап'янення: у арганізме кіроўцы выявілі 1,884 праміле алкаголю, а ў пасажыра — 1,724 праміле.

У Ляхавічах абламалі рогі аленю

У Гомелі з-за паводкі паплыў дом ВІДЭА

З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула