БЕЛ Ł РУС

У Томску адмянілі канцэрт Яраслава Еўдакімава пасля публічнага даносу ў мясцовым тэлеграм-канале

10.04.2023 / 15:47

Nashaniva.com

У Томску пасля даносу ў канале «Мілы Томск» адмянілі канцэрт народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава, які нарадзіўся і вырас ва Украіне.

У даносе запланаваны ў Томску выступ Еўдакімава быў названы «дыверсіяй».

Падставай для даносу стала інтэрвʼю Еўдакімава 2019 года. У ім ён падтрымаў Украіну, назваў вайну 2014 года «трагедыяй страшнай», заявіў, што Крэмль здзейсніў злачынства, забіўшы блізу 10 тысяч маладых украінцаў у вайне, і выказаў меркаванне, што ва ўсіх гэтых падзеях вінаваты Крэмль, Пуцін і ўся «крамлёўская гоп-кампанія».

«Хоча Украіна ў Еўропу ісці — хай ідзе», — казаў Еўдакімаў.

У выніку імя Еўдакімава знікла з афішы Томскай філармоніі. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.

Яраслаў Еўдакімаў, выканаўца хіта «Фантазёр», нарадзіўся ў 1946 годзе ва ўкраінскім горадзе Роўна, мае грамадзянства Беларусі і зʼяўляецца заслужаным артыстам Расіі, народным артыстам Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула