Беспілотнік з бомбай урэзаўся ў плот аэрапорта ў Белгарадзе — Baza
Беспілотнік самалётнага тыпу з выбуховай прыладай урэзаўся ў плот міжнароднага аэрапорта імя Шухава ў Белгарадзе і выбухнуў, сцвярджае тэлеграм-канал Baza.
Ілюстрацыйнае фота
Выбух пашкодзіў плот і кабель сігналізацыі аэрапорта. Пацярпелых у выніку атакі няма. Сам аэрапорт цяпер не працуе.
Паводле інфармацыі Astra, дрон атакаваў аэрапорт напярэдадні вечарам.
Афіцыйна ўлады пра атаку не паведамлялі.