БЕЛ Ł РУС

У Расіі позвы ў ваенкамат цяпер будуць уручацца і ў электронным выглядзе

11.04.2023 / 15:32

Nashaniva.com

Позвы ў ваенкамат у Расіі цяпер будуць прыходзіць не толькі ў папяровым, але і ў электронным выглядзе. Гэта тычыцца не толькі тэрміновай службы, але і ўсіх ваеннаабавязаных. За такія папраўкі ў заканадаўства 11 красавіка прагаласавала Дзярждума, паведамляе DW.

Згодна з ранейшай рэдакцыяй закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», позву павінны ўручыць прызыўніку асабіста і пад распіску. Пасля прыняцця паправак папяровыя позвы таксама захаваюцца, але дубляваць іх можна будзе ў электронным выглядзе — праз партал «Дзяржпаслуг».

Позва ў электронным выглядзе будзе лічыцца атрыманай з моманту размяшчэння ў асабістым кабінеце ваеннаабавязанага.

З таго дня, калі позва лічыцца ўручанай, прызыўніку забаронены выезд з краіны.

Калі ваеннаабавязаны не атрымаў позву ў пісьмовым або ў электронным выглядзе, яна будзе лічыцца ўручанай праз сем дзён пасля размяшчэння ў рэестры позваў.

Пасля гэтага на працягу сутак прызыўніку накіруюць у асабісты кабінет на «дзяржпаслуг» папярэджанне аб тым, што ў выпадку няяўкі ў ваенкамат на працягу 20 дзён у дачыненні да яго пачнуць дзейнічаць асаблівыя меры.

Сярод такіх мер: забарона на рэгістрацыю ІП і самазанятасці, на рэгістрацыю транспартнага сродку і кіраванне ім, на атрыманне крэдыту.

Расійскую армію плануюць папоўніць 400 тысячамі кантрактнікаў

У 35 рэгіёнах Расіі пачалі рассылаць позвы «для ўдакладнення звестак»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула