На Беларускай таварнай біржы ўпершыню прадалі труфелі
На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) упершыню прадалі партыю труфеляў. Агульная сума чатырох здзелак склала 97 тыс. рублёў, паведамляе Office Life са спасылкай на прэс-службу біржы.
Фота ілюстрацыйнае
У кампаніі «Малочны свет» Office Life пацвердзілі, што труфелі набылі яны. А патрэбна гэта ім для вытворчасці сыроў. Раней неабходныя аб'ёмы закупкі труфеляў былі меншыя, таму да паслуг таварнай біржы не звярталіся. А цяпер узнікла патрэба.
У кампаніі «Малочны свет» ёсць прэміяльная лінейка сыроў з труфелем, у тым ліку сыр «Кронэс» з чорным і белым труфелямі. Само прадпрыемства — адзін з лідараў малочнай прамысловасці Беларусі з аб'ёмам перапрацоўкі сыравіны каля 530 тыс. тон у год, пазначана на сайце прадпрыемства. Доля экспарту ў аб'ёме вытворчасці ў 2021 годзе склала больш за 70%.
Набытая партыя труфеляў — еўрапейскай вытворчасці, але прадавец — рэзідэнт Беларусі.
Чытайце таксама:
У Беларусі знікнуць папулярныя малочныя брэнды Activia і Actimel
З чацвёртага разу прадалі старую панскую сядзібу ў Ганцавіцкім раёне