БЕЛ Ł РУС

Скарацілі колькасць АЗС для запраўкі фур з Еўрасаюза

12.04.2023 / 19:42

Nashaniva.com

Пералік АЗС, на якіх могуць запраўляцца грузавікі з нумарамі Еўрасаюза, стаў яшчэ карацейшым. Гэта прадугледжана пастановай урада, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

У маі мінулага года сярод мер у адказ на санкцыі Еўрасаюза беларускія ўлады абавязалі кіроўцаў фур з нумарамі краін Еўрасаюза запраўляцца толькі на вызначаных АЗС. У спіс увайшло 15 заправак паблізу 10 пунктаў пропуску, побач з якімі арганізавана перачэпка грузаў. На такіх АЗС устаноўлены спецыяльныя цэны на паліва, большыя, чым на звычайных запраўках.

Цяпер у гэтым спісе застаецца ўсяго восем заправак: па дзве АЗС для грузавікоў, якія заязджаюць праз пункт пропуску «Казловічы», а таксама «Прывалка» і «Відзы». Па адной запраўцы прадугледжана дакументам для пунктаў пропуску «Беняконі» і «Бераставіца».

За запраўку еўрапейскага грузавіка ў іншых, не прызначаных для гэтага месцах, прадугледжаны штрафы ад 2 да 100 базавых велічынь (на гэты момант базавая — 37 рублёў). 

Чытайце таксама:

Як закрыццё «Баброўнікаў» і іншыя абмежаванні паўплывалі на дастаўку тавараў

Кіроўцаў еўрасаюзных фураў судзяць за запраўку ў Беларусі не тым палівам

АЗС абавязалі паведамляць пра некаторых кіроўцаў, якія ў іх купляюць паліва

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула