БЕЛ Ł РУС

Шматдзетнаму бацьку з Баранавічаў, асуджанаму за каментар, замянілі «хатнюю хімію» на тэрмін у калоніі

13.04.2023 / 09:54

Nashaniva.com

Учора ў баранавіцкім судзе разглядалася справа «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» ў дачыненні да Антона Кавалёва.

Працэс вяла суддзя Іна Паўлоўская, якая ў 2021 годзе прызначыла Антону 2 гады «хатняй хіміі» за інтэрнэт-каментар, паведамляе «Вясна».

Вядома, што Кавалёву заставалася адбыць каля 8 месяцаў «хатняй хіміі». Аднак нібыта з-за парушэнняў умоў адбывання пакарання яму ўзмацнілі пакаранне і прызначылі 4 месяцы калоніі. Мужчына быў узяты пад варту пасля суда.

Нагадаем, што Антон Кавалёў быў асуджаны за каментар пра мінскага амапаўца — артыкул 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула