БЕЛ Ł РУС

Замест віна ў Мсціславе пачнуць выпускаць газіроўку. Чарніла прызналі нерэнтабельным

13.04.2023 / 11:47

Nashaniva.com

Лінію па вытворчасці слабаалкагольных і безалкагольных напояў адкрые ў мсціслаўскім філіяле булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».

Да нядаўняга часу мсціслаўскі хлебазавод выпускаў пладовае віно, вытворчасць якога стала нерэнтабельнай.

Каб не дапусціць звальнення сотні працаўнікоў, Мсціслаўскім райвыканкамам і кіраўніцтвам кампаніі «Дамачай» было прынята рашэнне аб перапрафіляванні вытворчасці віна і ўстаноўцы аўтаматызаванай лініі па вытворчасці слабаалкагольных і безалкагольных напояў, паведамляюць «Магілёўскія ведамасці».

На гэты момант частка абсталявання для выпуску новай прадукцыі набыта і ўстаноўлена.

Выйсці на рынак мсціслаўцы плануюць з шасцю відамі слабаалкагольных напояў і чатырма відамі безалкагольных. Цяпер прапрацоўваецца пытанне брэндавання і пазнавальнасці новай прадукцыі. Дарэчы, новае абсталяванне дазволіць таксама разгледзець магчымасць вытворчасці і пітной вады высокай якасці. 

«Фанта» абнавіла лагатып. Вось як ён зараз выглядае

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула