БЕЛ Ł РУС

Пачынаюць судзіць выкладчыка Дзмітрыя Юртаева. Яго прымушалі на камеру чытаць вершы

14.04.2023 / 10:31

Nashaniva.com

Мінскі гарадскі суд пачынае разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт скул» Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці ( ч. 1 арт. 130 КК).

Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч, паведамляе «Вясна».

Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца — нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў фэйсбуку і ва ўкантакце. Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

Спачатку Дзмітрыя двойчы арыштавалі паводле адміністрацыйных спраў. За некалькі дзён да заканчэння чарговага тэрміну супраць яго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Цяпер стала вядома, што яго таксама абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Суд праходзіць у адкрытым рэжыме.

ГУБАЗіК затрымаў паэта, які выкладаў у прыватнай школе Smart School. Выдатнага педагога змусілі на відэакамеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца

Рамана Пратасевіча на судзе абвінавацілі ў кіраванні яшчэ адным «экстрэмісцкім фармаваннем»

За адміністраванне чата мінчуку далі гады няволі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула