БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «гуманнае правасуддзе»

14.04.2023 / 12:43

Nashaniva.com

Рэфармаванне судовай сістэмы дазволіла зрабіць гуманным правасуддзе ў краіне, заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод суддзям Вярхоўнага суда.

Фота: БелТА

«Пры ўсёй нашай «дыктатуры» з 52 або 54 тысяч сядзельцаў на пачатак майго прэзідэнцтва сёння засталіся 24 тысячы. Вось і ўся дыктатура — скарачэнне ўдвая за той перыяд, які мы з вамі прайшлі. І гэта сведчыць аб тым, што без залішняй гуманізацыі, як гэта прынята ў вас гаварыць, мы зрабілі гуманнай нашу краіну і гуманным — наша правасуддзе», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка не сказаў пра колькасць палітвязняў у Беларусі (паводле праваабаронцаў, іх мінімум 1498), пра жудасныя тэрміны палітычным апанентам, пра рэальныя судовыя прысуды за каментарыі ў інтэрнэце, адміністрацыйныя справы за бела-чырвона-белую сімволіку.

Ці будзе Офіс Ціханоўскай ладзіць свае «завочныя суды» над прадстаўнікамі рэжыму?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула