БЕЛ Ł РУС

Жыхару Рагачоўскага раёна, які адбывае пакаранне, выставілі новае абвінавачванне па дзевяці артыкулах

14.04.2023 / 14:41

Nashaniva.com

У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду новай крымінальнай справы, заведзенай супраць палітзняволенага жыхара пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна Андрэя Сцепанькова, паведамляе «Вясна».

Андрэй Сцепанькоў

Судовы працэс пачнецца 26 красавіка і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Андрэю Сцепанькову выставілі новыя абвінавачанні і іх значна болей чым было падчас першага суда:

Андрэй Сцепанькоў быў затрыманы 16 верасня 2021 паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі ці народнага засядацеля) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі) і змешчаны ў СІЗА-3 г. Гомеля.

1 верасня 2022 г. адбыўся разгляд справы: палітвязень быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Спроба абскардзіць прысуд у Гомельскім абласным судзе не прынесла плёну.

9 лістапада Андрэя этапавалі ў шклоўскую ПК №17.

Пачынаюць судзіць выкладчыка Дзмітрыя Юртаева. Яго прымушалі на камеру чытаць вершы

За адміністраванне чата мінчуку далі гады няволі

Праваабаронцы паведамляюць пра рэйды сілавікоў і затрыманні ў Пінску і Пружанах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула