БЕЛ Ł РУС

У Мёрах за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў работніка мясакамбіната арыштавалі на 7 сутак

14.04.2023 / 15:33

Nashaniva.com

Суддзя Мёрскага раёна Ірына Яскевіч 4 красавіка пастанавіла за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у інстаграме арыштаваць на 7 сутак Яўгена Бурака, які працуе абвальшчыкам мяса на мясцовым мясакамбінаце.

Згодна з пратаколам, які паступіў у суд з аддзялення міліцыі, Яўген, у асабістым профілі, адкрытым для прагляду 306 падпісчыкам, размясціў і захоўваў з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе віцебская «Вясна».

У судовым пасяджэнні Бурак растлумачыў, што не аспрэчвае факта знаходжання ўказанай у пратаколе інфармацыйнай прадукцыі, аднак названую інфармацыю з мэтай распаўсюджвання не захоўваў і не размяшчаў, а падпіску ажыццявіў у 2020 годзе, калі гэтая інтэрнет-старонка не была прызнаная экстрэмісцкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула