БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Этнаканфесійная палітыка ў краіне з’яўляецца залогам згоды ў грамадства

9.11.2009 / 16:5

Этнаканфесійная палітыка, што праводзіцца ў краіне, з’яўляецца залогам грамадзянскага міру і згоды ў грамадстве.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій — удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі «Хрысціянска‑іудзейскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасці як аснова ўзаемапавагі ў грамадстве ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў сучасных умовах вельмі важна не распальванне міжканфесійнай варожасці, а актыўнае развіццё плённага дыялогц. «І вы, лідэры рэлігійных рухаў, паказваеце прыклад добрасуседства не толькі вернікам, але і палітыкам, усім людзям добрай волі», — сказаў Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, што правядзенне цяперашняй канферэнцыі дапаможа людзям лепш зразумець адзін аднаго, данесці да грамадства каштоўнасць уласнай рэлігійнай культуры і прадэманстраваць гатоўнасць да дыялога.

«Вопыт Беларусі ў справе пабудовы раўнапраўных, дружалюбных адносін прадстаўнікоў розных веравызнанняў будзе цікавы і карысны іншым краінам,

— лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Мы заўсёды адкрыты для вас, на нашай зямлі вы можаце адчуваць сябе як дома. Шчыра спадзяюся, што цеплыня і гасціннасць беларускага народа пакінуць у вас самыя прыемныя ўспаміны».

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Хрысціянска‑іудзейскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасці як аснова ўзаемапавагі ў грамадзянскім грамадстве ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу» праходзіць у Мінску 9‑11 лістапада. Ініцыятыва правядзення належыць Беларускай праваслаўнай царкве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула