БЕЛ Ł РУС

У велікодную ноч расіяне абстралялі Запарожскую і Мікалаеўскую вобласці — АВА

16.04.2023 / 08:19

Nashaniva.com

У ноч на нядзелю, 16 красавіка, расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Запарожскай вобласці, паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Запарожскай вобласці Юрый Малашка.

«Нічога святога, нават у ноч Уваскрэсення Хрыстова вораг здзейсніў масіраваную атаку», — напісаў ён.

Малашка адзначыў, што ў Камышавасе пашкоджана мясцовая царква, у якой не праводзілі службу. Разбурэнні ёсць і ў будынках побач.

Кіраўнік Мікалаеўскай вайсковай адміністрацыі Віталь Кім распавёў, што расійскія вайскоўцы ўначы абстралялі жылы квартал з зенітна-ракетных сістэм С-300. Загінулі два падлеткі 2005 года нараджэння. Пашкоджаныя жылыя дамы, навучальная ўстанова і прыватнае прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула