У Мінску пачынаюць адключаць ацяпленне ў кватэрах
У Мінску з 17 красавіка пачнуць адключаць ацяпленне ў жылфондзе, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінгарвыканкама.
«З сённяшняга дня ў Мінску адключаюць ацяпленне ў спажыўцоў другой чаргі: у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў), тэатрах», — гаворыцца ў паведамленні Мінгарвыканкама.
Падачу цяпла спыняюць паэтапна. У першую чаргу батарэі выключаюць на прадпрыемствах, у грамадскіх і адміністрацыйных будынках. Затым такія працы праводзяцца ў жылфондзе.
На заключным этапе адключаць цяпло ў гасцініцах, бібліятэках, архівах, музеях, сацыяльных і медыцынскіх установах, школах і дзіцячых садках.