БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм Беларусі рыхтуецца да абароны традыцыйных каштоўнасцяў Расіі 

17.04.2023 / 10:02

Nashaniva.com

У распараджэнні «Салiдарнасцi» аказаўся ліст намесніка міністра інфармацыі Беларусі Ігара Бузоўскага аб чарговай «пагрозе нацыянальным інтарэсам».

У Расіі цяпер дзейнічае закон супраць «прапаганды ЛГБТ», падпісаны Уладзімірам Пуціным у канцы 2022 года. Згодна з дакументам, штрафы за «прапаганду» складаюць 400000 расійскіх рублёў (каля 12400 беларускіх рублёў) для грамадзян і да 5 млн рублёў (каля 155000 беларускіх рублёў) для юрыдычных асоб. Таксама Раскамнагляд можа блакаваць рэсурсы, якія змяшчаюць, на погляд цэнзараў, падобную інфармацыю.

Па версіі Бузоўскага, расійскія выдаўцы ЛГБТК-літаратуры, каб пазбегнуць штрафаў, прыдумалі хітры ход.

Яны збіраюцца працягваць сваю дзейнасць не ў Расіі, а ў сумежных дзяржавах.

Намеснік міністра інфармацыі Беларусі папярэджвае адрасатаў ліста (якія не называюцца), каб тыя, калі даведаюцца пра такія ініцыятывы расійскіх выдаўцоў, паведамлялі ў Мінінфарм «для аператыўнага рэагавання».

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях і яны «залатыя людзі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула