БЕЛ Ł РУС

Пуцін наведаў расійскія войскі на поўдні Украіны

18.04.2023 / 07:59

Nashaniva.com

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін наведаў штаб групоўкі войскаў «Днепр» на Херсонскім кірунку, дзе заслухаў даклады камандуючага гэтай групоўкай генерал-палкоўніка Алега Макарэвіча і камандуючага ПДВ генерал-палкоўніка Міхаіла Цяплінскага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае ТАСС.

Скрын відэа

Пуцін папрасіў далажыць яму аб сітуацыі на Запарожскім і Херсонскім кірунках, пасля чаго папрасіў генерал-палкоўніка Цяплінскага «выказаць свае меркаванні».

«Ведаю, што па даручэнні начальніка Генеральнага штаба і міністра абароны ён быў дастаткова доўга на пярэдняй лініі, зрабіў даклад вельмі грунтоўны. Міністэрства абароны і Генштаб вельмі высока яго ацанілі», — сказаў кіраўнік Расіі пра Цяплінскага.

Таксама Пуцін падарыў ваенным групоўкі войскаў «Днепр» ікону.

Пасля гэтага Пуцін прыехаў у штаб Нацгвардыі «Усход» у «ЛНР», дзе генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін і іншыя афіцэры зрабілі справаздачу аб становішчы на сваім кірунку. У Крамлі падкрэслілі, што паездкі Пуціна загадзя не падрыхтоўваліся.

Месяц таму Пуцін наведаў Марыупаль. Там не абышлося без скандалу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула