БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы затрыманы вядомы шаржыст

19.04.2023 / 10:27

Nashaniva.com

У Рэчыцы быў затрыманы Анатоль Шчогалеў. Ён вядомы сваімі шаржамі на знакамітасцяў і вядзе свой блог, піша «Палеская Вясна».

 Анатоль Шчогалеў

На відэа, знятым сілавікамі, мужчына распавядае, што ў інстаграме ён быў падпісаны на «дэструктыўныя тэлеграм-каналы» і «займаўся распаўсюдам дэструктыўнай інфармацыі».

Тэлеграм-канал Рэчыцкага РАУСа паведаміў, што Шчогалеў атрымаў «суткі» па адміністратыўным артыкуле.

Анатоль Шчогалеў — выдомы рэчыцкі мастак-шаржыст, які маляваў шаржы на вядомых людзей і потым урачыста ім дарыў іх. Пра яго шмат пісалі дзяржаўныя СМІ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула