БЕЛ Ł РУС

Пачаліся вучэнні зенітна-ракетных войскаў і СПА

19.04.2023 / 15:56

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб пачатку 19 красавіка тактычных вучэнняў для аднаго з падраздзяленняў зенітна-ракетных войскаў Узброеных сіл Беларусі і войскаў супрацьпаветранай абароны.

Фота ілюстрацыйнае

«Падчас вучэнняў вайскоўцы здзейсняць марш у вызначаныя раёны і выканаюць шэраг навучальна-баявых задач па прыкрыцці войскаў і крытычна важных аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры ад уздзеяння сродкаў паветранага нападу і высокадакладнай зброі ўмоўнага праціўніка», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі.

Завяршыцца гэтыя вучэнні павінны 22 красавіка.

Раней паведамлялася, што з 18 па 21 красавіка ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта праходзяць камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны.

Чытайце таксама:

У рамках праверкі боегатоўнасці праверылі і перасоўны хлебазавод

Губернатар Мінскай вобласці не ведае, як выглядае дзяржаўны сцяг Беларусі ФОТАФАКТ

У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула