БЕЛ Ł РУС

У палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, на пахаванне з СІЗА не адпусцілі

19.04.2023 / 16:09

Nashaniva.com

«Віцебская вясна» даведалася, што падчас знаходжання за кратамі ў палітзняволенага віцебскага музыкі і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, і развітацца з ім сына не адпусцілі. Увогуле ў следчым ізалятары ён мае праблемы з ліставаннем, прапускаюць толькі лісты ад брата. 

Уладзімір Булаўскі

Таксама стала вядома, што крымінальную справу Уладзіміра перадалі ў пракуратуру. Калі ў пракуратуры зробяць высновы, што ніякіх недахопаў у расследаванні справы віцебскага музыкі і арт-менеджара няма, то Булаўскага неўзабаве будуць судзіць.

Уладзіміра Булаўскага вінавацяць паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Чытайце таксама:

29-гадовага жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну

Жыхара Магілёва асудзілі на пяць гадоў за перадачу даных сілавікоў «Чорнай кнізе Беларусі»

Дзяржтэлебачанне паказала сюжэт пра затрыманне заснавальніка незалежнага сайта Леаніда Гаравога

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула