БЕЛ Ł РУС

«Браты, мы заўсёды з вамі». Мінскі АМАП на чале з Балабам наведаў універсітэт спецназа ў Чачні

20.04.2023 / 11:30

Nashaniva.com

Дэлегацыя мінскага АМАПа на чале з камандзірам Дзмітрыем Балабам наведала Расійскі ўніверсітэт спецназа ў Чачні, паведамляе «Спутнік». Там дэлегацыя беларускіх сілавікоў пазнаёмілася з працай цэнтра і матэрыяльна-тэхнічнай базай для падрыхтоўкі байцоў спецпрызначэння.

Дэлегацыя мінскага АМАПа на чале з камандзірам Дзмітрыем Балабам наведала Расійскі ўніверсітэт спецназа ў Чачні. Кадр з відэа

«Асноўную цікавасць гасцей выклікаў горна-лясны напрамак падрыхтоўкі і агляд апорных пунктаў, на якіх трэніруюцца байцы», — піша «Спутнік».

Паводле выдання, адбылася і нарада чачэнскага АМАПу з беларускімі калегамі аб магчымых напрамках супрацоўніцтва, падчас размовы мясцовыя спецназаўцы падзяліліся «вопытам удзелу ў СВА (так у Расіі называюць вайну, — НН) ва Украіне».

Прадстаўнікі мінскага АМАПа наведалі таксама «добраахвотнікаў, якія праходзяць падрыхтоўку ў навучальным цэнтры спецназа перад адпраўкай ва Украіну».

Балаба адзначыў «гераічны досвед падраздзялення Ахмат». «Ганарымся вашымі перамогамі», — сказаў ён.

Балаба перадаў прывітанне чачэнцам ад мінскага амапа. «Сёння вы, браты, з’язжаеце на перадавую змагацца з тым злом. Браты, мы заўсёды з вамі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула