БЕЛ Ł РУС

Cупрацоўніцу службы «Адно акно» судзяць па справе «Чорнай кнігі Беларусі»

20.04.2023 / 12:34

Nashaniva.com

Былую супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую затрымалі 21 красавіка 2022 года. У «пакаянным» відэа жанчына казала, што перадала асабістыя даныя сілавікоў тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», паведамляе «Вясна».

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачалі судзіць палітзняволеную паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

• ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);

• арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);

• ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб персанальных даных);

• ч. 3 арт. 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).

Святлану ўтрымліваюць пад вартай у СІЗА-1 амаль год. Справу разглядае суддзя Дзіна Кучук. 

Падтрымайце Святлану грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Святлана Віктараўна Бычкоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула