БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму

20.04.2023 / 21:42

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму за пераадоленне прэзідэнцкага вета на закон аб новых абмежаваннях у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі.

Святлана Ціханоўская выступае ў літоўскім Сейме. Фота ілюстрацыйнае

«Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі шануем усю падтрымку, якую Літва надае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудзем», — напісала Святлана Ціханоўская ў твітары.

The Lithuanian @LRSeimas just passed a law with easier conditions for Belarusians. I would like to thank all the 99 deputies who voted for it. We greatly appreciate all the support that provides in our struggle for the European future of free Belarus & we will never forget it! pic.twitter.com/LjJxHYyRWe

— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) April 20, 2023

20 красавіка літоўскія дэпутаты правялі паўторнае галасаванне па законе аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі з-за ваеннай агрэсіі гэтых краін супраць Украіны і прагаласавалі большасцю галасоў за тое, каб прыняць яго ў ранейшай рэдакцыі. 

Чытайце таксама:

Спікерка літоўскага Сейма: Мы павінны патрабаваць санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але максімальна падтрымаць беларускі народ

Сейм Літвы 20 красавіка паспрабуе пераадолець прэзідэнцкае вета на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян

«Вельмі шкада, што прэзідэнт не прыслухаўся да Ціханоўскай». Міністр замежных спраў Літвы раскрытыкаваў Наўседу за ветаванне закона

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула