БЕЛ Ł РУС

Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе

20.04.2023 / 23:35

Nashaniva.com

Рашэнне аб допуску да спаборніцтваў беларусаў і расіян прынята на пасяджэнне выканаўчага камітэта Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM). У найбліжэйшы час камітэт UIPM створыць незалежную камісію для адбору спартсменаў, як раней рэкамендаваў МАК.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў удзел беларусаў толькі ў індывідуальных турнірах і толькі пад нейтральным сцягам.

Акрамя таго, МАК прапанаваў міжнародным федэрацыям стварыць спецыяльныя камісіі, якія будуць правяраць публічныя выказванні спартсменаў.

Чытайце таксама:

Беларусь возьме ўдзел у чэмпіянаце свету па відзе спорту, пра які мала хто чуў

Сусветная федэрацыя бадмінтона працягнула санкцыі супраць беларусаў і расіян

Міжнародная федэрацыя хакея не дапусціць зборныя Расіі і Беларусі да спаборніцтваў да канца вайны ва Украіне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула