З Алека Болдуіна знятыя абвінавачванні ў гібелі аператара Галіны Хатчынс
Адвакаты галівудскага кінаакцёра Алека Болдуіна абвясцілі, што з іх падабароннага знятыя крымінальныя абвінавачванні ў сувязі з фатальным інцыдэнтам на здымачнай пляцоўцы фільма «Ржа», у выніку якога загінула аператарка з Украіны Галіна Хатчынс.
Алек Болдуін
Знакаміты акцёр абвінавачваўся ў ненаўмысным забойстве Хатчынс і раненні яшчэ аднаго ўдзельніка здымачнай групы ў 2021 годзе ў штаце Нью-Мексіка, дзе праходзілі здымкі карціны.
Хатчынс была забітая падчас рэпетыцыі адной са сцэн стрэлам з рэквізітнага рэвальвера, якім па сюжэце фільма карыстаўся Болдуін і які з нейкай прычыны аказаўся зараджаны баявымі патронамі замест халастых.
Пра зняцце абвінавачванняў было абвешчана менш чым за два тыдні да пачатку судовага працэсу.
У гэты ж дзень стала вядома, што здымачная група пад кіраўніцтвам Алека Болдуіна аднавіла працу над вестэрнам, спыненую пасля трагедыі.
«Мы задаволеныя рашэннем аб закрыцці справы супраць Алека Болдуіна і заклікаем да паўнавартаснага расследавання фактаў і абставінаў гэтага трагічнага здарэння», — заявіў яго адвакат Люк Нікас.
Здымкі фільма «Ржа», падчас якіх загінула аператарка Галіна Хатчынс, адновяцца