У двух мінскіх парках сёння пачынаюць працаваць атракцыёны
Атракцыёны ў парках імя Горкага і Чалюскінцаў пачнуць працаваць 21 красавіка. Пра гэта паведаміў Мінск-навінам намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер УП «Мінскзелянбуд» Руслан Касевіч.
Фота: Мінск-навіны
У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага пляцоўка з атракцыёнамі для малых пачне працу з 10:00, астатнія атракцыёны запрацуюць з 11:00. Праца атракцыёнаў у Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў пачнецца з 11:00.
У Парку імя 900-годдзя Мінска сезон стартуе на тыдзень пазней, 28 красавіка.
Таксама азеляніцелі рыхтуюць навінкі. У парку Горкага плануюць паставіць басейн з электралодачкамі. Там жа павінен з'явіцца 5D-атракцыён. Бліжэй да сярэдзіны сезона чакаецца адкрыццё інтэрактыўнай зоны «Лукамор'е».
Інфраструктуру забаў парку Чалюскінцаў папоўняць надзіманы комплекс і 5D-атракцыён. Яшчэ адзін батутны комплекс з'явіцца ў Парку імя 900-годдзя Мінска.
У Гродне сезон атракцыёнаў адкрылі на месяц раней, чым звычайна