Усе краіны-чальцы НАТА пагадзіліся з прыняццем Украіны ў альянс
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг пацвердзіў, што ўсе краіны, якія ўваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс, узгаднілі ўваходжанне ў блок Украіны, аднак цяпер асноўную ўвагу неабходна сфакусаваць на тым, каб дапамагчы Кіеву атрымаць перамогу ў вайне з Масквой, паведамляе Бі-бі-сі.
Штаб-кватэра НАТА. Фота: AP
Такую заяву Столтэнберг, які напярэдадні наведаў Кіеў з неабвешчаным візітам, зрабіў у пятніцу раніцай, выступаючы перад сустрэчай кантактнай групы па абароне Украіны на авіябазе Рамштайн у Германіі.
Раней паведамлялася, што пытанне аб членстве Кіева ў НАТА можа быць разгледжана ўжо летам, аднак сам працэс фармальнага прыняцця Украіны можа заняць не адзін месяц.
Столтэнберг таксама абвясціў журналістам, што пасля заканчэння вайны ва Украіны павінны з'явіцца нейкія рычагі «для прадухілення новых нападаў».
Расійскае вайсковае камандаванне называе пашырэнне НАТА на ўсход адной з галоўных прычын развязанай Крамлём вайны ва Украіне (ледзь не самай галоўнай).
Аднак з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскіх войскаў у лютым мінулага года ў НАТА ўжо паспелі папрасіцца раней нейтральныя Швецыя і Фінляндыя.
Фінляндыя завяршыла фармальны працэс уваходжання ў НАТА два тыдні таму: 4 красавіка над штаб-кватэрай НАТА ў Бруселі быў узняты фінскі сцяг.
Чытайце таксама:
Шлях да сяброўства Украіны ў НАТА будзе абмяркоўвацца на саміце альянсу ў ліпені — Столтэнберг