БЕЛ Ł РУС

У Мінску выставілі на продаж падземны гандлёвы цэнтр

21.04.2023 / 12:26

Nashaniva.com

Гэта гандлёвы цэнтр «Трум», што знаходзіцца пад зямлёй на скрыжаванні вуліц Кальварыйскай і Ціміразева каля жылога комплексу «Ветразь».

«Трум» будаваўся больш за 20 гадоў, а пасля адкрыцця ў лістападзе 2014 года стаў адным з найбуйнейшых мэблевых гандлёвых цэнтраў сталіцы. Тут 50 шоурумаў, нагадвае «Куфар».

Яшчэ адна яркая асаблівасць «Трума» — тое, што нароўні з ГЦ «Сталіца», ГЦ «Партызанскі» і ГЦ «Купалаўскі» — гэта рэдкі прыклад падземнага гандлёвага цэнтра. Ён размяшчаецца на двух паверхах дакладна пад скрыжаваннем вуліц Кальварыйскай і Ціміразева. Побач — другі па вышыні жылы комплекс Мінска «Ветразь», легендарны дом «Кітайская сцяна» на вуліцы Танка і факультэт журналістыкі БДУ.

Агульная плошча гандлёвага цэнтра — 4823 м2, гандлёвая плошча — 4200 м2. Тут 6 асобных уваходаў. Вакол шматлікія паркоўкі. Кошт аб'екта — 15 289 920 рублёў (5 200 000 $).

Чытайце таксама:

Фітнэс-цэнтр «Трайпла» ў Мінску купіў уладальнік фармацэўтычнага бізнэсу

Будынак на праспекце Пераможцаў, дзе знаходзіўся галаўны офіс «Трайпл», выставілі на продаж. Колькі каштуе і як там унутры?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула