БЕЛ Ł РУС

Былога ўчастковага асудзілі да 6 гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі»

21.04.2023 / 13:20

Nashaniva.com

У Магілёўскім абласным судзе па справе «Чорнай кнігі Беларусі» да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 27-гадовага былога ўчастковага Алега Зубовіча, паведамляе «Вясна».

Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі да прыватнага жыцця) Крымінальнага кодэкса. Вядома, што пацярпелымі па справе выступалі яго былыя калегі, якія спагналі з яго маральную кампенсацыю.

Суддзя Дзмітрый Кранжыеўскі вынес прысуд 29 снежня 2022 года, але вынік стаў вядомы праваабаронцам толькі цяпер. Пры затрыманні былога міліцыянта моцна збілі. Мужчыну ўжо накіравалі ў калонію адбываць тэрмін. 

Чытайце таксама:

Ва Ушачах пад рэпрэсіі папала выбітны педагог Ірына Леснічэнка

Журналісту Паўлу Падабеду прыпісваюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула