БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд шматдзетнай маці, у якой на пажары загінулі двое дзяцей

21.04.2023 / 15:41

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў снежні ў Жыткавіцкім раёне.

Жанчына была ў дэкрэтным адпачынку і жыла ў свякрухі з чатырма дзецьмі. Аднойчы ноччу яна выйшла на веранду дома і закурыла. Затым кінула недапалак у кут, дзе стаялі канапа і драўляны куфар, і пайшла спаць.

Раніцай яна ўбачыла пажар на кухні, схапіла дачку і сына і выбегла з імі на вуліцу. Адвяла дзяцей да суседзяў, а потым вярнулася яшчэ за двума дзецьмі трох і чатырох гадоў. Аднак агонь, які ўжо ахапіў веранду, не дазволіў ёй увайсці ў дом.

Ратавальнікі патушылі агонь і вынеслі яе мёртвых дзяцей — яны памерлі ад вострага атручвання чадам.

На судзе жанчына прызнала сваю віну і раскаялася.

Суд даў ёй тры гады калоніі-пасялення.

Чытайце таксама:

Мужчына атрымаў апёкі, выпальваючы сухую траву на могілках

Рэзкі парыў ветру. 10-гадовы хлопчык атрымаў моцныя апёкі ад вогнішча

У Оршы на пажары загінулі жанчына і яе 5-гадовы сын

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула