БЕЛ Ł РУС

Паліну Шарэнда-Панасюк зноў будуць судзіць

22.04.2023 / 11:48

Nashaniva.com

Суд над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк можа пачацца 16 мая ў Рэчыцы, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

«Дата вызвалення была прызначаная на 6 жніўня 2023 года, але цяпер усе тэрміны сцерліся», — напісаў ён.

Крымінальная справа заведзеная зноў па частцы 2 артыкула 411 КК («злоснае непадпарадкаванне патрабаваннем адміністрацыі папраўчай установы»). У красавіку Паліна атрымала яшчэ адзін год калоніі па такім жа артыкуле.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ў пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Шарэнда-Панасюк за два з паловай месяцы чацвёрты раз упяклі ў ШІЗА

Ці часта ўжо асуджаным палітвязням узмацняюць пакаранне?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула