Лукашэнка на суботніку саджаў дрэвы ў Хатыні
Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка працаваў на добраўпарадкаванні дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Фота: БелТА
Ён у складзе сваёй брыгады высаджвае дрэвы на тэрыторыі комплексу. Цяпер тут з'явіцца невялікі дубовы гай: у 80-я ўгодкі Хатынскай трагедыі будзе высаджана 80 дубоў.
На суботніку таксама працавалі прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты БРСМ.