Спробы расіянаў наступаць на Купянск і Ліман спыніліся — Генштаб УСУ
Са зводкі ўкраінскага Генштаба на раніцу аўторка вынікае, што на самым паўночным участку фронту захоўваецца новая сітуацыя, якая ўзнікла ў апошнія дні: расіяне спынілі спробы наступаць у кірунку Купянска і Лімана.
Расійскія маблізаваныя ва Украіне. Кадр з відэа
У зводцы гаворыцца, што на купянскім кірунку расійскае войска «працягвае мерапрыемствы па фартыфікацыйным уладкаванні пазіцый на асобных участках»; не было спробаў наступу і крыху на поўдзень, на ліманскім кірунку.
«Асноўныя намаганні вораг па-ранейшаму засяроджвае на вядзенні наступальных дзеянняў на бахмуцкім, аўдзееўскім і мар'інскім кірунках», — піша ўкраінскі генштаб.
Ні аб якім прасоўванні расіян ні на адным з трох гэтых участкаў генштаб не паведамляе.
Неафіцыйныя тэлеграм-каналы з абодвух бакоў у панядзелак, як і ў папярэднія дні, пісалі аб невялікім прасоўванні штурмавых груп групоўкі «Вагнер» у розных месцах заходняй частцы Бахмута.
Міністр абароны Украіны паказаў, як выглядаюць перададзеныя Францыяй «колавыя танкі»