БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю палітвязень Дзмітрый Абрамук

26.04.2023 / 20:17

Nashaniva.com

Як даведалася «Брэсцкая вясна», палітвязень Дзмітрый Абрамук вызваліўся з наваполацкай калоніі 22 красавіка, цалкам адбыўшы прысуджаны яму тэрмін.

Першапачаткова палітвязня асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў». Пасля яму дадалі яшчэ 1 год зняволення за «абразу Лукашэнкі».

Пакуль Абрамук адбываў пакаранне ў ПУАТ №9, ён сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі. У выніку на мужчыну склалі шмат рапартаў аб парушэнні рэжыму, з-за чаго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. З-за такіх рапартаў яму замянілі «хімію» на калонію.

У выніку 1 год 1 месяц і 16 дзён Абрамук дасядзеў у калоніі №1. Там ціск на вязня працягваўся, і вядома, што яго адпраўлялі ў ПКТ.

Чытайце таксама:

Пракурор папрасіў тры гады калоніі для стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага

Мужчыну затрымалі за сцяжкі Украіны і Беларусі ва ўласным аўто

Затрыманы адвакат Аляксей Бародка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула