БЕЛ Ł РУС

5000+ ІТ-слоў па-беларуску выклалі ў вольны доступ

27.04.2023 / 15:09

Nashaniva.com

Распрацоўшчык і перакладчык Аляксандр Клюеў выклаў у агульны доступ беларускую ІТ-тэрміналогію. Dev.by сабраў некалькі цікавых альбо нестандартных прыкладаў.

«Вырашыў усё ж даць доступ да сваіх напрацовак. Тут загрэгаванае ўсё, што было ў каманды Ubuntu, Telegram, асобныя адзінкі тэрмінаў з MS, Google і Samsung, а таксама мае напрацоўкі і дадатковыя тлумачэнні. Карыстайцеся!» — напісаў Аляксандр у твітары.

Знайсці поўны дакумент можна на спасылцы. Ён разбіты на некалькі катэгорый: арыгінал тэрміна на англійскай; прыклад перакладу на беларускую; як не трэба перакладаць; і заўвагі (напрыклад, з якой тэхналагічнай базы было ўзятае тое альбо іншае слова; таксама ёсць карысныя спасылкі). У базе 5000+ тэрмінаў і фраз.

Калі хочаце далучыцца да перакладу — пішыце аўтару (яго кантакты ёсць тут).

Вось некалькі прыкладаў са спісу:

А вось, напрыклад, Twitter так і будзе Twitter, бо згодна з базай Samsung, гэтая «гандлёвая марка не мае зарэгістраванага адпаведніку на беларускай».

Аляксандр Клюеў апісвае сябе як беларускага палітычнага актывіста, сакратара «ЗБС — Задзіночання беларускіх студэнтаў», Golang back-end распрацоўшчыка і перакладчыка. Апошнія гады ён займаецца на грамадскіх пачатках перакладам шэрагу праграм на беларускую (у прыватнасці, Telegram, Psiphon, Ubuntu, Typora і Anki). Кажа, што пачаў рабіць гэта, каб «развіваць сваю мову», бо цяпер з тэрміналогіяй на беларускай — вялікія праблемы.

Прачытаць інтэрв’ю з Аляксандрам можна тут

«Птушка» і «слімак». Як 10 год таму энтузіясты стваралі ІТ тэрміны на беларускай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула