БЕЛ Ł РУС

Прадстаўніку пасольства Беларусі ў Літве ўручылі ноту пратэсту

27.04.2023 / 18:52

Nashaniva.com

У чацвер у Міністэрстве замежных спраў Літвы беларускаму дыпламату ўручылі рашучую ноту пратэсту ў сувязі з ліквідацыяй у Беларусі грамадскага аб'яднання літоўцаў Gimtinė («Радзіма») у Пелясе, якое дзейнічала амаль 30 гадоў.

У пятніцу адбудзецца пасяджэнне Гродзенскага раённага суда па разглядзе справы аб ліквідацыі арганізацыі Пялескіх літоўцаў. У ноце адзначаецца, што такія дзеянні Беларусі выклічуць жорсткі і прынцыповы адказ, піша Delfi. 

Аб'яднанне Gimtinė працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама:

Сейм Літвы пераадолеў вета прэзідэнта на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян

«Па ўсіх аб'ектыўных паказчыках літоўцы найбліжэйшы да беларусаў народ. А па суб'ектыўных — нуль узаемаадносін». Цімафей Акудовіч — пра адну вялікую таямніцу

Валер Булгакаў: Найбольш блізкія беларусам — украінцы, а не літоўцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула