БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі прадаваць сумнеўныя расійскія блінчыкі

28.04.2023 / 13:48

Nashaniva.com

Гэта блінчыкі фаршаваныя «З пылу з жару» з вяндлінай і сырам, а таксама з вішняй.

Вытворца гэтых блінчыкаў — ТАА «Ліна» (Расія, Разань). Блінчыкі забароненыя да рэалізацыі, увозу і абарачэння, спыняецца дзеянне дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці. 

У прыватнасці, у блінчыках «з вяндлінай і сырам» завышана колькасць мезафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў. А таксама знойдзены бактэрыі групы кішачнай палачкі (каліформы) у 1,0 г прадукту, што не дапускаецца.

У «блінчыках з вішняй» у начынні знайшлі не заяўленую вытворцам, недапушчальную харчовую дабаўку — сінтэтычны фарбавальнік азарубін (Е122) у колькасці 13,7 мг/кг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула