БЕЛ Ł РУС

Гіганцкі пажар у Севастопалі. Украінскі беспілотнік знішчыў рэзервуары на армейскай нафтабазе

29.04.2023 / 8:23

Nashaniva.com

Губернатар акупаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў ноччу 29 красавіка, што на беразе Казацкай бухты гараць рэзервуары з палівам. Прычынай пажару, па яго словах, стала траплянне беспілотніка, паведамляе «Украінская праўда».

«Гарыць рэзервуар з палівам у раёне вуліцы братоў Манганары ў Казацкай бухце. Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне адбылося праз траплянне БПЛА. На месцы працуюць усе неабходныя спецслужбы. Плошча пажару каля 1000 кв м, пажару прысвоены 4 клас», — напісаў ён.

Пазней расійскія ўлады паведамілі, што знішчаныя чатыры рэзервуары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула