БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі пацвердзіла звальненне «марыупальскага мясніка». Прызначаны новы намеснік міністра абароны Расіі

30.04.2023 / 14:57

Nashaniva.com

На пасаду намесніка міністра абароны Расіі, які адказвае за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, прызначаны генерал-палкоўнік Аляксей Кузьмянкоў, паведаміла Мінабароны РФ.

Міхаіл Мізінцаў

Гэту пасаду з верасня 2022 года займаў генерал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў. Ён адказваў за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўзброеных сіл РФ.

Брытанскія, еўрапейскія і ўкраінскія СМІ называлі Мізінцава «марыупальскім мясніком» і абвінавачвалі ў жорсткасці ў адносінах да мірнага насельніцтва падчас аблогі Марыупаля.

Пра адстаўку Мізінцава раней паведамлялі тэлеграм-каналы. Але афіцыйна гэта не было пацверджана. Прычыны адстаўкі невядомыя.

Кузьмянкоў з 2019 года займаў пасаду намесніка дырэктара Федэральнай службы войскаў Расгвардыі — галоўнакамандуючага войскамі Нацыянальнай гвардыі РФ. 

З 2018 па 2019 год ён быў намеснікам камандуючага войскамі Паўднёвай ваеннай акругі па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, а з 2014-га па 2018-ты — узначальваў Штаб матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння УС РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула