БЕЛ Ł РУС

З акна Ваўкавыскага РАУС выкінуўся хлопец у наручніках. Ëн разбіўся насмерць

1.05.2023 / 14:02

Nashaniva.com

Загінуламу было 24 гады. Ён жыхар Ваўкавыска. 

Канал @Grodno_grab паведаміў, што хлопец выкінуўся з чацвёртага паверха ў наручніках. 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л. (яго поўнае імя і іншая інфармацыя маецца ў распараджэнні праваабаронцаў). Днямі хлопец адзначыў свой дзень нараджэння.

У праваабаронцаў няма дакладнай інфармацыі, чаму затрымалі хлопца, але ім вядома, што сілавікі затрымлівалі яго ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 года.

Каналы сілавікоў сцвярджаюць, што хлопца затрымалі за наркотыкі. Мы не маем пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц. 

«Наша Ніва» шукае звесткі пра здарэнне.

Калі ведаеце падрабязнасці, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула