БЕЛ Ł РУС

У расійскім Першаўральску трое чацвёртакласнікаў страцілі прытомнасць падчас акцыі «Несмяротны полк»

6.05.2023 / 12:22

Nashaniva.com

Адзін хлопчык пры падзенні разбіў твар, выбіў зуб і прыкусіў язык.

У Першаўральску падчас правядзення акцыі «Несмяротны полк» у школе №15 трое дзяцей страцілі прытомнасць. Адзін з іх шпіталізаваны з рознымі траўмамі, паведамляе tagilcity.ru.

Па словах мамы хлопчыка, дзяцей сабралі ў холе, каб зняць відэа. На вуліцы стаяла спякота, а ў памяшканні было вельмі душна з-за зачыненых вокнаў. Акрамя таго, чацвёртакласнікі былі галодныя.

Жанчына патлумачыла, што сын упаў на бетонную падлогу, аднак у школе не сталі выклікаць хуткую дапамогу. Яна прасіла аб гэтым, бо самой ёй дабірацца да навучальнай установы доўга, каля гадзіны. У выніку хлопчыка забраў тата і адвёз яго ў бальніцу.

Медыкі дыягнаставалі ў яго страсенне мозгу. Таксама пацярпеламу давялося зашываць твар праз траўмы, ён выбіў зуб і пракусіў язык. Пасля агляду дзіця было шпіталізавана на абследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула