БЕЛ Ł РУС

Прут, што 50 гадоў тырчаў на пешаходнай дарожцы ў Маладзечне, прыбралі пасля розгаласу ў СМІ

10.05.2023 / 12:25

Nashaniva.com

Металічны прут на скрыжаванні 1-га Сухога завулка і вуліцы Ларына тырчаў з пешаходнай дарожкі паўстагоддзя. Ніхто не лічыў, колькі людзей, сутыкнуўшыся з гэтай перашкодай, разбіла сабе каленкі, сапсавала абутак, пакалечылася або трапіла на грошы, сапсаваўшы шыны аўтамабіляў, піша Kraj.by, які звярнуў увагу на праблему.

Мясцовыя жыхары распавядалі, што такія самаробныя канструкцыі рабілі ў свой час самі жыхары мікрараёна, каб аўтамабілі не разбуралі платоў. Калі дарогу падсыпалі, многія іх прыбралі самі, гэты ж прут застаўся.

Пасля розгаласу ў СМІ камунальныя службы горада просьбу гараджан пачулі — пешаходная дарожка на скрыжаванні 1-га Сухога завулка і вуліцы Ларына ўжо без бар'ераў.

Чытайце таксама:

У Маладзечне ўжо паўстагоддзя з пешаходнай дарожкі тырчыць рэйка. І ніхто нічога не робіць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула