БЕЛ Ł РУС

Пяскоў патлумачыў адсутнасць Лукашэнкі на сняданку ў Пуціна 9 мая

10.05.2023 / 13:11

Nashaniva.com

Адсутнасць Аляксандра Лукашэнкі на нефармальным сняданку ў Крамлі 9 мая звязана з мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Перамогі, у Мінску. Пра гэта журналістам у сераду паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адмовіўшыся казаць пра здароўе беларускага палітыка, піша ТАСС.

«Было б вельмі некарэктна мне што-небудзь казаць пра здароўе Аляксандра Рыгоравіча», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці звязаная адсутнасць Лукашэнкі на сняданку са станам ягонага здароўя.

Пры гэтым прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што ў Лукашэнкі «былі мерапрыемствы, звязаныя з Днём Перамогі, і ў Мінску, таму яму трэба было хутчэй з'ехаць».

Чытайце таксама:

Лукашэнка бярэ ўдзел у Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ФОТА

Аляксандр Лукашэнка не прайшоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля 300 метраў пешкі ў Аляксандраўскі сад

Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула