БЕЛ Ł РУС

Даляр сёння падаражэў пасля 10 дзён падзення

10.05.2023 / 13:18

Nashaniva.com

На таргах у Мінску даляр вырас на 0,67 капейкі да 2,8354 беларускага рубля.

 

Перад гэтым даляр зніжаўся 10 таргоў запар, пачынаючы з 2,9441 рубля. А ў мінулую пятніцу наогул абваліўся на 5,66 капейкі (амаль два працэнты).

Расійскі рубель сёння вырас на 0,20 капейкі да 3,6921 беларускага за 100 адзінак.

Таргоў па еўра і кітайскім юані сёння не было.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835, юань — 3,8617.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула