БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мілана адбыўся магутны выбух. Загарэлася некалькі кватэр

11.05.2023 / 13:22

Nashaniva.com

Магутны выбух адбыўся ў цэнтры Мілана на вуліцы П'ер Ламбарда ў чацвер раніцай. Па словах сведак, узарваўся фургон з кіслароднымі балонамі, паведамляе Corriere.it.

Фота: corriere.it

Некаторыя мінакі бачылі, як загарэўся адзін з балонаў, а затым адбыўся вельмі моцны выбух.

Загарэліся чатыры машыны, прыпаркаваныя на вуліцы, аптэка і кватэры ў суседнім будынку. На месцы знаходзяцца машыны хуткай дапамогі і пажарныя. Карабінеры атачылі гэты раён. Эвакуююць некалькі дамоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула