У Віцебску уседарожнік сутыкнуўся з маршруткай
ДТЗ з удзелам аўтамабіля-уседарожніка і маршруткі адбылося сёння днём у Віцебску на вуліцы Кірава. Паводле папярэдняй інфармацыі, 57-гадовая кіроўца Nissan страціла кіраванне аўтамабілем пасля разгерметызацыі кола.
Машына сутыкнулася са спадарожным мікрааўтобусам і вылецела на тратуар.
Тры пасажыры маршруткі адпраўленыя ў бальніцу для абследавання.
Чытайце таксама:
У Магілёве тралейбус трапіў у ДТЗ з-за кепскага самаадчування кіроўцы
На расійска-беларускай мяжы перахапілі буйную партыю какаіну. З Расіі ехалі дзве фуры