БЕЛ Ł РУС

Даляр сёння падаражэў на тры з паловай капейкі

12.05.2023 / 11:13

Nashaniva.com

абноўлена

Учора было патаненне на тры з паловай капейкі.

На таргах на біржы ў Мінску 12 мая даляр вырас на 3,66 капейкі да 2,8363 беларускага рубля.

Учора даляр патаннеў на тры з паловай капейкі, з 20 красавіка па 5 мая даляр таннеў 10 таргоў запар.

Расійскі рубель зніжаецца на 0,87 капейкі да 3,7040 беларускага рубля за 100 адзінак.

Кітайскі юань даражэе на 5,95 капейкі да 4,0867 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100, юань — 3,8617.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула